Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 313В000468
Датаванне : Х–ХIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Абакумы

Абакумы — археалагічныя помнікі — паселішча і курганны могільнік каля в. Абакумы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.

== Паселішча ==
За 1 км на захад і паўднёвы захад ад вёскі, пры ўпадзенні р. Сож у Дняпра. Выяўлена К. М. Палікарповічам у 1926 г. У 1998—2000 гг. М. М. Крывальцэвіч даследаваў 320 км2. Культурны пласт 0,6 — 0,9 м. Неалітычны перыяд прадстаўлены крамянёвымі вырабамі (нажы, скоблі, скрабкі, праколкі, рэтушоры і інш.) і керамікай. Майстры выкарыстоўвалі крэмень «сожскага» тыпу, крамянёвую сыравіну шэрага і бежавага колеру. Найбольшую колькасць складаюць рэшткі крэменю першаснай апрацоўкі (адшчэпы, сколы, пласціны, лускавіны, абломкі, нуклеусы і інш.). Знойдзена больш за 1 тыс. фрагментаў неалітычнага посуду днепра-дзвінскай культуры з «вусеневым», лапчатым, грабеньчатым арнаментам, наколамі, ямкамі, насечкамі, круглымі ямкамі пад краем венчыка і інш., фр-ты са слядамі прыцірання ўнутранай паверхні, з грабеньчатымі расчосам. Сярод матэрыялаў эпохі бронзы вылучаецца больш за 300 фрагментаў сярэднедняпроўскай культуры. Пасудзіны мелі параўнальна высо

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 313В000468
Датаванне : Х–ХIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Абакумы
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты