Абрамава — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курганныя могільнікі каля в. Абрамова Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
== Гарадзішча ==
Знаходзіцца за 2,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Гарадзец. Належала да днепра-дзвінскай культуры, датуецца I—IV стст. Пляцоўка акруглай формы дыяметрам 37—38 м, вышынёй 5—6 м. Умацавана 3 кальцавымі валамі вышынёй да 2,5 м, равамі і глыбінёй да 2,5 м. разамкнутымі ў паўночнай частцы для ўваходу. У 1966 г. К. П. Шут даследаваў ў паўднёвай частцы пляцоўкі 150 м2, зрабіў прарэзку валоў. У 1979 г. абследаваў В. І. Шадыра. Культурны пласт 0,8—12 м. Выяўлены рэшткі наземных пабудоў слупавой канструкцыі, абгарэлыя бярвёны абарончых збудаванняў. Знойдзены фрагменты домніц, каменныя зерняцёркі, жалезныя наканечнікі стрэл, шылы, некалькі касцяных рэчаў, ляпны посуд у асноўным слоікападобнай формы, фрагменты посуду з сеткападобным арнаментам, ігла, даўжыня якой 12 см, дыяметр сячэння 0,4 см. Ігла мае вузкае кропляпадобнае вушка, канец загнуты. Аналагічны выраб быў знойдзены ў гарадзішчы Новыя Батэкі (Смаленская вобласць, Расія).
== Курганны могільнік—1 ==
Знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад гарадзішча. 32 насыпы дыяметрам 5—7 м, вышынёй каля 1 м. Выявіў у 1966 г. К. П. Шут. У 1974—1975 гг. З. М. Сяргеева даследавала 4 курга