Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_абутковай_фабрыкі_Цытвера

Буды́нак абутко́вай фа́брыкі М. Цы́твера — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 15 (ранейшы адрас — вул. Аляксандраўская, 11). Разам з дамамі № 13 і 17 уяўляе сабой вялікі аб’ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Абутковая фабрыка адкрылася ў 1871 годзе як шавецкая майстэрня. Абутак шыўся з загатовак, што паступалі ад рамеснікаў. Вядома, што ў 1913 годзе на фабрыцы было занята 40 працоўных, дзейнічаў рухавік. У тым жа годзе было выраблена абутку на 55 тысяч рублёў.

== Архітэктура ==
Дом № 15 уяўляе сабой двухпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Другі паверх дома члянёны лучковымі вокнамі ў простых ліштвах, некаторыя з іх дапоўнены лучковымі сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 17 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.

Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_абутковай_фабрыкі_Цытвера
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты