Тып : будынак
Шыфр : 513Г000434
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адміністрацыйны_будынак_па_вуліцы_Горкага,_1_(Горкі)

Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Горкага, 1. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Цэнтр пазашкольнага выхавання.

== Архітэктура ==
Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцах трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокім рызалітам у цэнтры. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з ліштвамі ў замковым каменем. Вуглы ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. Уваходная частка вылучана невысокім мураваным ганкам і арачным казырком на чыгунных ажурных кранштэйнах. Сістэма планіроўкі калідорня з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

== Літаратура ==
866. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 513Г000434
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адміністрацыйны_будынак_па_вуліцы_Горкага,_1_(Горкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты