Тып : будынак
Шыфр : 513Г000435
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адміністрацыйны_будынак_па_вуліцы_Крупскай,_3_(Горкі)

Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Крупскай, 3. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.

Архітэктура

Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз з лякальнай цэглы. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокімі рызалітамі па баках, дзе размешчаны ўваходы. Кожны з уваходаў вылучаны 2 канеліраванымі паўкалонамі з карынфскімі капітэлямі. Над высокім ганкамі здоблены казыркі на фігурных чыгунных кранштэйнах. Над рызалітамі і ў цэнтры атыкавыя сценкі, дэкарыраваны лепкай у выглядзе лісцяў аканта і вазамі па баках. Высокія лучковыя аконныя праёмы ў цэнтры акаймаваны паўкалонкамі з канелюрамі і іаначнымі капітэлямі. Замковыя камяні ў ліштвах аздоблены лісцямі аканта. Сістэма планіроўкі калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканяў.

Літаратура

867. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 513Г000435
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адміністрацыйны_будынак_па_вуліцы_Крупскай,_3_(Горкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты