Тып : будынак
Шыфр : 512Г000433
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адміністрацыйны_корпус_(Беларуская_дзяржаўная_сельскагаспадарчая_акадэмія)

Адміністрацыйны корпус (левы флігель) — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтры ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе бульвар Ленінскі, 2.

== Гісторыя ==

Пабудаваны разам з правым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе аблічча.
Левы флігель будаваўся як дырэктарскі флігель. На першым паверсе размяшчалася кватэра дырэктара — самая прасторная кватэра Горы-Горыцкай земляробчай школы: 7 пакояў, з пярэдняй і кухняй, усе яны злучаліся калідорам. Побач размяшчалася кантора. Адна палова другога паверху была своеасаблівай гасцініцай, тут жа была кватэра для гасцей школы. Другая частка паверху і трэці паверх былі адведзены пад кватэры выкладчыкаў. Левы флігель у адрозненне ад правага, меў два ўваходы: з тарца і бакавы.

== Архітэктура ==

Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Галоўны фасад сіметрычны. 1-ы паверх аддзелены карнізам-перацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 512Г000433
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адміністрацыйны_корпус_(Беларуская_дзяржаўная_сельскагаспадарчая_акадэмія)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты