Шыфр : 612Г000397
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адрына_з_Лявонавічаў

Адрына з Лявонавічаў — помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства пачатку XX стагоддзя з вёскі Лявонавічы Пастаўскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе знаходзіцца на тэрыторыі экспазіцыйнага сектара «Паазер’е».

== Гісторыя ==
Адрына была пабудавана А. Раманоўскім на ўласнай сядзібе ў в. Лявонавічы. У 1984—1986 гг. была адноўлена і экспануецца ў музеі.
28 мая 2015 года ад удару маланкі будынак загарэўся, у выніку агнём быў знішчаны чаротавы дах і абгарэлі кроквы, зруб і адкрытая частка будынка не пагарэлі.

== Архітэктура ==
Канструкцыйная сістэма адрыны — стоечна-бэлечная, якая складаецца з ніжняга і верхняга абвязачных вянцоў і вертыкальных стоек. Сцены жэрдкавыя. Жэрдкі (латы) разрэджана замацаваны да вертыкальных апор у гарызантальным напрамку, а апоры — дыяганальнымі сувязямі (раскосамі), падмурак мураваны, страха чатырохсхільная, вальмавая. «Ключы» замацаваны на падоўжным прагоне, які падтрымліваецца двума парамі козлаў. Козлы абапіраюцца на папярочныя бэлькі, якія ў сваю чаргу абапіраюцца на стойкі, запушчаныя ў лагі. Накрыта чаротам (камлём уніз) на жэрдкавых латах. Вароты двухстворкавыя, дашчаныя. Уздоўж сцяны насупраць варот зроблены невялікі навес для прасушкі бульбоўніку. Унутраная прастора перагародак не мае. Па цэнтры адрыны выбіта гладкая гліняная пляцоўка — ток для абмалоту збожжа.

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Шыфр : 612Г000397
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Адрына_з_Лявонавічаў
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings