
Будынак Аляксандраўскай гімназіі — помнік грамадзянскай архітэктуры гістарызму. Архітэктарская стылістыка будынку арыентаваная на рускі класіцызм.
== Гісторыя ==
Будынак класічнай гімназіі закладзены ў чэрвені 1897 годзе ў памяць аб расійскім імператары Аляксандры III. Пабудаваны ў 1898 годзе па праекце архітэктара С. Шабунеўскага на рагу вуліц Навікоўскай і Магілёўскай (сучасныя вул. Карповіча і вул. Кірава).
Бронзавая закладная дошка на пачатак работ па ўзвядзенні гімназіі захоўваецца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
== Архітэктура ==
Мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Буйныя чляненні галоўнага фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканні на другім паверсе) надаюць будынку манументальнасць. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаны порцікам з элементамі карынфскага і дарычнага ордараў і завершаны трохвугольным франтонам. Сцены, аздобленыя ліштвамі, ляпнымі ў
