Шыфр : 213В000703
Датаванне : III стагоддзе да н.э. – IV стагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Амосенкі

Амосенкі — комплекс археалагічных помнікаў каля вёскі Амосенкі Расонскага раёна.

== Гарадзішча ==

Належыць носьбітам днепра-дзвінскай культуры. Знаходзіцца за 150 м на поўнач ад вёскі, каля былой вёскі Шуляціна (пад гэтай назвай вядома ў навуковай літаратуры), на востраве, выцягнутай з поўначы на поўдзень на 110 м. Пляцоўка авальная, памерам 40х30 м, вышынёй 10 м. З поўдня прасочваецца вал вышынёй 1,2 м. Даследаваў у 1964 г. К. П. Шут, абследавала ў 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5—1,1 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Датуецца III ст. да н.э. — IV ст. н.э.

== Селішча—1 ==

На выспе, побач з гарадзішчам. Памеры 60х30 м. Даследаваў у 1964 г. К. П. Шут, абследавала ў 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла, знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі банцараўскай культуры. Датуецца VI—VII стст.

== Селішча—2 ==
На ўзвышшы паміж выспай і ручаём, які ўпадае ў возера Стрэшна. Памеры 60х30 м. Даследаваў у 1964 г. К. П. Шут. Знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі. Датуецца VI — VII стст.

== Могільнік—1 ==

Знаходзіцца за 500 м на поўдзень ад гарадзішча, ва ўрочышчы Барок. 2 курганы дыяметрам 8—10 м, вышынёй 1—1,4 м. Выявіў у 1964 г. К. П. Шут, абследавалі ў 1974 г. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. Т. С. Скрыпчанка.

== Могільнік—2 ==
Знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, каля былой вёскі Стараселле. 2 насыпы дыяметрам да 10 м, вышынёй 1,4 м. Выявіў у 1964 г. К. П. Шут, абследавалі ў 1974 г. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. Т. С. Скрыпчанка.

== Літаратура ==
Штыхаў, Г. В. Амосенкі / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 28. — ISBN 978-985-11-0353-5.
Штыхаў, Г. В. Амосенкі / Г. В. Штыхаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн імя П.Броўкі, 1993. — С. 35.
Штыхаў, Г. В. Археалагічныя помнікі на Расоншчыне // Камуністычны шлях. — 1968. — № . — 26 сакавіка. — С.

Шыфр : 213В000703
Датаванне : III стагоддзе да н.э. – IV стагоддзе н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Амосенкі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.