Манастырскі корпус Богаяўленскага манастыра па вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 22 (інв. № 250/С-27455). Пабудаваны ў апошняй чвэрці XVIII ст. Цяпер Музей беларускага кнігадрукавання і адміністрацыйны будынак Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Архітэктура
Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. У кампазіцыі галоўнага фасада выкарыстаны характэрны для класіцызму прынцып – першы паверх трактаваны як аснова больш рэпрэзентатыўнага другога паверха, дэкарыраваны рустам і расчлянёны невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з замковым каменем. Па гладкай паверхні сцен другога паверха праходзіць шырокі паясок, прамавугольныя аконныя праёмы ўпрыгожаны ліштвамі. Будынак па перыметру апяразаны развітым прафіляваным карнізам. Вуглавая частка вылучана 4 іанічнымі паўкалонамі, завершана франтонам і акцэнтавана купалам на цыліндрычным барабане. Будынак – помнік архітэктуры барока і класіцызму.
- Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр
- Сялявіцкі сельсавет Вялікая Кракотка
- Слонімскі раён
- Былы кляштар бернардзінцаў (Валожын)
- г. Валожын, вуліца Шчэрбіны, 3
- Валожын
- Кляштарны корпус (Бялынічы)
- г. Бялынічы
- Бялыніцкі раён
- Бялыніцкі кляштар кармелітаў
- г. Бялынічы
- Бялыніцкі раён
- Полацкі кляштар дамініканцаў
- г. Полацк, Замкавы праезд
- Полацк
- Корпус былога кляштара трынітарыяў
- г. Маладзечна, вул. Замкавая, 19
- Маладзечна