Шыфр : 213Г000958
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец ХVIII стагоддзя

Дом генерал-губернатара па праспекце Францыска Скарыны, 8А (інв. № 250/С-31592). Пабудаваны ў 1786-х гг., адноўлены ў 1999 г. Цяпер будынак ААТ “Белаграпрамбанк”.

Архітэктура

Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Цэнтральны і бакавыя рызаліты галоўнага фасада фланкіраваны пілястрамі. Цэнтральны
рызаліт акцэнтаваны вялікім балконам на другім паверсе і завершаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны аконнымі праёмамі з лучковымі перамычкамі на першым паверсе і прамавугольнымі на другім. Архітэктурны дэкор фасада прадстаўлены ліштвамі з замкавым каменем, падаконнымі выступамі і цягамі. Будынак перакрыты вальмавым дахам. 

Шыфр : 213Г000958
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец ХVIII стагоддзя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты