Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : барока, класіцызм
Датаванне : 1804
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_і_кляштар_дамініканцаў_(Полацк)
Дата страты : 1940-1950-я

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — страчаны рэлігійны комлекс у Полацку.

== Гісторыя ==
Заснаваны ў 1672 г. па фундацыі віленскага каноніка Ф. М. Гарскага з дазволу віленскага біскупа А. Сапегі. У 1774 г. быў закладзены мураваны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі. Аднак з-за недахопу сродкаў, яго будаўніцтва было адкладзенае да 1801 г. і завершанае ў 1804 г. Уваходзіў у ансамбль Полацкай параднай плошчы. У 1837 г. і 1843 г. будынкі кляштару гарэлі. У 1864 г. пасля закрыцця кляштару касцёл стаў прыходскім.

Комплекс разбураны ў час Другой сусветнай вайны.

== Архітэктура ==

Касцёл — трохнефная шасцістаўповая базіліка, цэнтральны неф якой завяршаўся паўкруглай апсідай (30х18,9 м). У інтэр’еры касцёлу былі ўбудаваны пяць алтароў, упрыгожаныя разьбой і размалёўкай, на хорах быў дванаццацігалосы арган Касцёл меў два ўваходы: першы з боку плошчы быў аформлены порцікам з шасцю іанічнымі калонамі і балконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232.

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : барока, класіцызм
Датаванне : 1804
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_і_кляштар_дамініканцаў_(Полацк)
Дата страты : 1940-1950-я
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.