Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1781—1804
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_і_кляштар_дамініканцаў_(Полацк)
Дата страты : 1940-1950-я

Полацкі кляштар дамініканцаў — страчаны рэлігійны комлекс у Полацку.

== Гісторыя ==
Заснаваны ў 1672 г. па фундацыі віленскага каноніка Ф. М. Гарскага з дазволу віленскага біскупа А. Сапегі. У 1774 г. быў закладзены мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Аднак з-за недахопу сродкаў, яго будаўніцтва было адкладзенае да 1801 г. і завершанае ў 1804 г. Уваходзіў у ансамбль Полацкай параднай плошчы. У 1837 г. і 1843 г. будынкі кляштару гарэлі.

Комплекс разбураны ў час Другой сусветнай вайны.

== Архітэктура ==

Кляштар пабудаваны ў 1781—1804 гг., уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус з калідорнай планіроўкай. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару былі пакрыты дахоўкай. У комплекс уваходзілі таксама гаспадарчыя пабудовы, сад, палісаднік і каменная агароджа з уязной брамай. Кляштарны двор быў выбрукаваны.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232.

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1781—1804
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_і_кляштар_дамініканцаў_(Полацк)
Дата страты : 1940-1950-я
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.