Тып : будынак
Шыфр : 113Г000046
Датаванне : 1930-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Аптэка_Лаеўскага

Аптэка Лаеўскага — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Тэльмана, 15. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя.

== Архітэктура ==
Будынак аптэкi з жылым домам правiзара двухпавярховы: першы паверх выкарыстоўваўся пад аптэку, другi — пад жыллё. З цэглы, атынкаваны. Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначыла своеасаблiвасцi яго планiроўкi: другi паверх складзены як бы з асобных мансардаў, аб’яднаных дахам складанай канфiгурацыi.
Асiметрычны ў плане з выступаючай цэнтральнай часткай. Заходняя тарцовая сцяна амаль глухая, на ўзроўнi другога паверху трохi скошана, да ўсходняй прымыкаюць глухiя дваровыя прыбудовы-тамбуры i невялiкi тамбур з вокнамi — уваход. Цэнтральная частка фасада мае рэгулярны рытм прамавугольных акон, на ўзроўнi першага паверха выступаючая частка выдзелена двума лапаткамi. Паверхнi раздзелены паяском, дэкаратыўныя элементы адсутнiчаюць.
На ўзроўнi другога паверха — лоджыя. Геаметрычнасць розных аб’ёмаў, лаканiзм форм, адсутнасць дэкаратыўных элементаў, адпаведнасць будынка свайму прызначэнню даюць падставу аднесцi яго да стылю канструктывiзму.
Выкарыстоўваецца пад аптэку.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 113Г000046
Датаванне : 1930-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Аптэка_Лаеўскага
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты