Тып : будынак
Шыфр : 712Г000172
Датаванне : сярэдзіна ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Архірэйскае_падвор’е_(Мінск)

Архірэйскае падвор’е — праваслаўны архітэктурны комплекс у Мінску, у якім размяшчаліся рэзідэнцыя епіскапа і духоўная кансісторыя. Будавалася на працягу XVIII—XIX стст. на высокім узгорку ў паўднёвай частцы горада, якая атрымала назву Новае Места.

Комплекс складаўся з двухпавярховага мураванага будынка мінскай архіепіскапіі, царквы Покрыва Прасвятой Багародзіцы, царкоўна-археалагічнага музея і двух флігеляў. Да нашага часу захаваўся паўночна-заходні флігель, які першапачаткова прызначаўся для Мінскай духоўнай кансісторыі, а таксама будынак музея. Муры царквы сталі асновай для левага крыла Дома афіцэраў.

== Гісторыя ==

З усталяваннем у 1793 годзе Мінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы ўзнікла патрэба ў размяшчэнні духоўнай кансісторыі і рэзідэнцыі епіскапа, якіх часова пасялілі ў адабраны ў уніятаў будынак мужчынскага базылянскага кляштара.
У 1799 годзе для рэзідэнцыі набылі мураваны дом на Навамескай плошчы, побач з ім збудавалі напаўмураваную Свята-Успенскую царкву. Новы комплекс падвор’я спраектаваў у 1850-я гады архітэктар К. Хршчановіч. У 1860 годзе быў збудаваны двухпавярховы мураваны будынак мінскай архіепіскапіі (архірэйскі дом), да якога ў 1885 годзе прыбудавалі на месцы разабранай папярэдніцы мураваную Свята-Пакроўскую царкву.У 1909 годзе архітэктар В. Струеў збудаваў будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта. У пачатку 1913 года Мінская епархія ў сувязі з юбілеем царавання расійскай дынастыі Раманавых вырашыла пашырыць будынак музея (атрымаў назву Юбілейны дом). Неўзабаве будынак быў завершаны, а ў кастрычніку таго ж года асвячоны.
Крыжовую царкву зруйнавалі ў 1934 годзе пры будаўніцтве Дома афіцэраў. У канцы 1940-х гадоў быў знесены паўднёва-ўсходні флігель (выкарыстоўваўс

Тып : будынак
Шыфр : 712Г000172
Датаванне : сярэдзіна ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Архірэйскае_падвор’е_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты