Шыфр : 213Г000117
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Аршанская_жаночая_гімназія

Аршанская жаночая гімназія — навучальная ўстанова ў Оршы ў 1903—1918 гг.
Тэрмін навучання складаў 7 гадоў. Гімназія мела падрыхтоўчы клас. У 1911 г. было 439 выхаванак. Выкладаліся руская мова і літаратура, матэматыка, прыродазнаўства, маляванне, чыстапісанне, гісторыя, геаграфія, рукадзелле, нямецкая і французская мовы. У 1918 годзе гімназія рэарганізавана ў школы 1-й (1—3-і класы) і 2-й (4—7-ы класы) ступені з навучаннем асоб абодвух полаў.

== Архітэктура ==
Будынак знаходзіцца на вул. Міру, 6. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы. Пазней было дабудавана правае крыло. Цяпер у будынку размяшчаецца педагагічны каледж.
Двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём галоўным фасадам павернуты да вул. Міру (былой Афіцэрскай), накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка фасада выдзелена рызалітам па вышыні двух паверхаў, уваход падкрэслены порцікам з 2 паўкалонамі і трохвугольным франтонам на ўзроўні перакрыцця 1-га паверха. Фасад прарэзаны 2 радамі прамавугольных аконных праёмаў. Плоскасці сцяны 1-га паверха над высокім цокалем апрацаваны прадольным рустам. На ўзроўні перакрыцця 1-га паверха — шырокая гарызантальная цяга, пад вокнамі 2-га паверха маюцца неглыбокія нішы. Міжаконныя плоскасці на 2-м паверсе дэкараваны пілястрамі. Вуглы будынка апрацаваны лапаткамі.
Будынак жаночай гімназіі — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 ст., асаблівасцю якога з’яўляецца высакаякасная цагельная кладка.

== Гл. таксама ==

Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 538. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Жаночая гімназія // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 463-464.

Шыфр : 213Г000117
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Аршанская_жаночая_гімназія
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты