Шыфр : 212Г000118
Датаванне : 1758
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Манастыр_базыльян_(Орша)

Манастыр базыльян — помнік архітэктуры позняга барока ў Оршы. Размешчаны па адрасе Музейны завулак, 12, на правым беразе р. Аршыца. Ансамбль складаўся з царквы Апекі Маці Божай (1758—1774; не захавалася) і прыбудаванага да яе жылога корпуса.

== Гісторыя ==

Быў заснаваны ў 1642 г. уніяцкім мітрапалітам Антоніем Сялявам. Першапачаткова будынкі былі драўляныя. У 1758—1774 гг. на сродкі старосты пеліканскага Іосіфа Ляпкоўскага і са згоды яго брата ротмістра Міхаіла на іх месцы змураваны двухпавярховы жылы корпус і уніяцкая царква ў імя Пакрова Божай Маці. Пасля заснавальнік уступіў у базыльянскі ордэн, прыняў імя Іосіф (Юзаф), у 1771 годзе стаў архіепіскапам смаленскім і пасля смерці быў пахаваны ў манастыры ў 1778 годзе.
У вопісе 1798 г. паведамляецца аб мураваным манастыры з царквой Пакрова Прасвятой Божай Маці. Жылы корпус двухпавярховы, мае два крылы, прычым адна частка не завершана. Тэрыторыя манастыра была абгароджана мураванай сцяной.
У 1832 годзе базыльянскі комплекс перададзены праваслаўным — мужчынскаму Пакроўскаму манастыру. У жылых карпусах размясцілася духоўнае вучылішча. Царква была перабудавана і набыла рысы класіцызму. У 1850-я г. над сяродкрыжжам пабудаваны высокі драўляны барабан з купалам. Зроблены новы іканастас.
19 кастрычніка 1904 года на зямлі, якая належала манастыру, пры здабычы вапняковага каменю, на глыбіні не больш аршыну, знойдзены парэшткі костак маманта — нага з чашкаю і галёнкай, велічынёй у рост чалавека, дзве часткі сківіцаў з зубамі, рабро і некалькі дробных разламаных костак.
8 чэрвеня 1905 года ураган знёс драўляны купал над сяродкрыжжам. У 1930-я гг. комплекс перададзены краязнаўчаму музею.
У 1967 годзе царква была ўзарвана. Жылы корпус выкарыстоўваўся пад жыллё.

== Архітэктура ==

Складаўся з аб’яднаных у адзіны асіметрычны архітэктурны комплекс царквы Пакрова Божай Маці і жылога корпуса. Тэрыторыя манастыра была абгароджана мураванай сцяной.
Царква ўяўляла сабой трохнефавую крыжова-купальная двухвежавую базіліку. Над сяродкрыжжам быў узведзены высокі драўляны барабан з купалам. Мела мураваныя алтары ў імя Пакрова Багародзіцы, Распяцця Гасподняга і велікамучаніка Васіля.
Манастырскі копус вырашаны Г-падобным у плане 2-павярховым на высокім паўпадвальным паверсе будынкам пад вальмавым

Шыфр : 212Г000118
Датаванне : 1758
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Манастыр_базыльян_(Орша)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings