Шыфр : 513Г000067
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Асабняк_па_Савецкай_вуліцы,_45_(Бабруйск)

Асабняк — будынак у Бабруйску, размешчаны па Савецкай вуліцы, 45.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1914 годзе з элементамі стылю позняга класіцызму і мадэрну. Да 1917 года ў асабняку засядаў дваранскі сход. Пасля рэвалюцыі (або пасля Вялікай Айчыннай вайны) у будынку размяшчалася ўпраўленне дарогі Масква-Брэст, паводле краязнаўца Святланы Калюты — упраўленне чыгункі. З 1965 года ў доме размяшчалася станцыя юных тэхнікаў, пазней — Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
У 2006 годзе да «Дажынак» быў праведзены рамонт, патынкаваны фасады. Будынак пустуе, але знаходзіцца на балансе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска.

== Архітэктура ==
Двухпавярховы мураваны Г-падобны ў плане будынак. Планіроўка калідорная, з параднай лесвіцай у цэнтры крыла, арыентаванага на вул. Савецкую. У кампазіцыі галоўнага атынкаванага знадворку фасада спалучаюцца прыёмы сіметрыі і асіметрыі. Сіметрыю галоўнага фасада падкрэсліваюць партал цэнтральнага ўвахода і два паўкруглыя эркеры з калонамі іанічнага ордара на балконах, якія фланкіруюць цэнтральную частку. Асіметрыю будынка падкрэслівае рызаліт у месцы злучэння крылаў. Сцены галоўнага фасада расчлянёныя высокімі прамавугольнымі вокнамі (другі паверх рызаліта мае спаранае арачнае акно). Ніжні паверх, аддзелены ад верхняга антаблементам з плоскім фрызам і карнізам, аздоблены рустоўкай, міжкалонныя прасценкі вырашаны ў выглядзе пілястраў. Цэнтральная частка пабудовы і рызаліт завершаныя глухімі трохвугольнымі, а эркеры — сферычнымі складанай формы шчытамі з вокнамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Ю. А. Якімовіч. Бабруйскія асабнякі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 513Г000067
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Асабняк_па_Савецкай_вуліцы,_45_(Бабруйск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты