Шыфр : 213В000426
Датаванне : III–IV стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Асінавік_(археалагічны_помнік)

Асінавік — археалагічны помнік каля вёскі Асінавік Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

== Гарадзішчы ==

Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Асінавік (Бярозкаўскі сельсавет), ва ўрочышчы Гарадок, або Замак. Пляцоўка памерам 56×52,5 м умацавана двума кальцавымі валамі і равамі, з напольнага (паўночнага) боку — трэцім валам. Упершыню ўпамінаецца ў 1879 годзе ў кнізе «Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. Вып. 2. Барысаўскі павет». У 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў зрабіў шурф. Культурны пласт 0,7-0,8 м. Знойдзены абломкі глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры (III—IV ст.).

== Могільнік ==
Знаходзіцца каля вёскі Асінавік. Могільнік (магілы-жальнікі) адносіцца да позняга сярэдневякоўя (XVI—XVII стагоддзе).

== Літаратура ==
Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Шыфр : 213В000426
Датаванне : III–IV стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Асінавік_(археалагічны_помнік)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings