Катэгорыя :
Археалогія / Селішчы, стаянкі
Тып :
археалагічнае месца / селішча
Месца :
Брэсцкая вобласць / Столінскі раён
Шыфр : 113Д000668
Датаванне : XI–XII стагоддзі
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q13028580
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Атвержычы
Атвержычы — бескурганны могільнік і 2 селішчы зарубінецкай культуры, курганны могільнік X—XI стст. каля вёскі Атвержычы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Даследавалі ў 1950 — 1960-я г. Ю. У. Кухарэнка і К. В. Каспарава. На бескурганным могільніку ўскрыта 97 пахаванняў з трупаспаленнем у авальных або круглых ямах (I ст. да н.э. — I ст. н.э.). Знойдзена шмат ляпнога посуду, металічныя фібулы, буйныя шпількі, трапецападобныя падвескі, бранзалеты, скураны пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі і бляшкамі, і іншае. На адным з селішчаў раскапана паўзямлянка памерам 4,8 на 3 метры, заглыбленая ў зямлю на 0,7 метраў, з рэшткамі глінабітнай печы дыяметрам 0,65 метраў.
Катэгорыя :
Археалогія / Селішчы, стаянкі
Тып :
археалагічнае месца / селішча
Месца :
Брэсцкая вобласць / Столінскі раён
Шыфр : 113Д000668
Датаванне : XI–XII стагоддзі
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q13028580
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Атвержычы