Шыфр : 512Г000059
Датаванне : 1812
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бабруйская_крэпасць

Бабруйская крэпасць — крэпасць збудаваная паводле плана Опермана расійскім войскам у Бабруйску ў 1807—1812, дабудоўвалася да 1825.

== Гісторыя ==

=== Пачатак будаўніцтва ===
Будаўніцтва крэпасці ў Бабруйску пачалося ў чэрвені 1810, хоць у некаторых даследаваннях сустракаюцца звесткі аб тым, што крэпасць пачалі будаваць яшчэ па загаду расійскай імператрыцы Кацярыны II. Нягледзячы на праекты ваенных інжынераў па ўмацаванню заходніх граніц Расійскай імперыі, ні адзін з іх не быў увасоблены ў жыццё пры Кацярыне II (дарэчы, Бабруйск, у якасці горада, дзе прапаноўвалася пабудаваць крэпасць, не згадваўся ні ў адным з праектаў).
Пасля прызначэння на пасаду інспектара Інжынернага корпуса генерал-маёра Карла Іванавіча Опермана намаганні расійскіх ваенных інжынераў былі засяроджаны на ўмацаванні заходняй мяжы імперыі. У пачатку сакавіка 1810 ваеннае міністэрства камандзіравала інжынераў для выбару ў заходніх губернях месцаў, найбольш зручных для размяшчэння ўмацаванняў. Было рэкамендавана звярнуць увагу на Будзілаў, Рагачоў, Быхаў, Полацк як на месцы магчымага размяшчэння крэпасцей. Сярод гэтых інжынераў быў і капітан Тэадор Нарбут, які прапанаваў пабудаваць адну з новых крэпасцей у Бабруйску на месцы старажытнага горада ў сутоцы рэк.
На першым этапе ў 1810—1812 гадах былі ўзведзены асноўныя бастыёны, валы і равы, будынкі казармаў, шпіталя, складоў, брамы, рэканструяваны кляштар езуітаў, які меўся тут.

=== Вайна 1812 года ===
Значныя архітэктурныя работы былі выкананы на другім этапе – у 1812-1836 гадах.
У 1812 крэпасць была ўзброеная больш за 300 гарматамі, сцены казармаў мелі таўшчыню 7—8 цаглін, асобных бастыёнаў — 8—10 цаглін, і бы

Шыфр : 512Г000059
Датаванне : 1812
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бабруйская_крэпасць
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.