
Барысаглебская царква — праваслаўная царква ў Магілёве па адрасе зав. Брусава, 2, помнік эклетыкі.
Пабудавана ў 1869 годзе. Амаль квадратны ў плане 6-слупавы 3-нефавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы размешчаны тры паўцыліндрычныя апсіды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад увянчаны трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, па баках трохвугольнымі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаны рысы класіцызму (руставаныя пілястры па вуглах, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і маскоўскага культавага дойлідства XVII ст. (5-купалле, кілепадобныя завяршэнні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі). У інтэр’еры чатыры крыжовыя ў плане слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія апіраюцца хоры.
== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 467. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].