Шыфр : 212В000608
Датаванне : ХІІ стагоддзе

Барысаў камень («1-ы Барысаў камень», «Барыс», «Барыс-Глеб»,[1] «Барыс-Хлебнік»[2]) — вялікі валун у Полацку каля Сафійскага сабора. Да 1981 г. знаходзіўся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны каля вёскі Падкасцельцы. Доўгі час гэты Барысаў камень лічыўся адзіным ацалелым у Беларусі.

Гісторыя

Камень у канцы XIX стагоддзя.

Першапачаткова камень знаходзіўся прыкладна ў 5 кіламетрах ад Полацка, уніз па цячэнні Заходняй Дзвіны, бліжэй да левага берага, насупраць вёскі Падкасцельцы (увайшла ў склад сучаснага Наваполацка). З-за таго, што цячэнне ракі падмывала адзін бок каменя, ён быў перакулены так, што вяршыня крыжа была нахілена да вады.

Камень у канцы XIX стагоддзя.

Паводле звестак А. М. Семянтоўскага гэты камень быў названы «Барысам-Хлебнікам», бо ён бывае бачны цалкам, па народнаму «выходзіць з вады», каля дня святкавання Св. князёў Барыса і Глеба, гэта значыць 24 ліпеня. Каля гэтага ж часу звычайна пачынаецца і ўборка збожжа, што і адзначана народам у прымаўцы: «На Глеба Барыса, да хлеба бярыся».[2] Наконт назвы каменя «Барыс-Глеб» А. П. Сапуноў адзначае, што «…літару „г“ Беларусы вымаўляюць вельмі мякка амаль як „х“ (дакладней, як лацінскае „h“); такім чынам, народ наш вымаўляе „Барыс-Хлеб“…»[1].

Спроба выцягнуць камень у 1889 годзе.

Першая спроба выцягнуць камень з ракі адбылася ў 1889 годзе і скончылася няўдачай. Амаль праз сто гадоў, у 1981 годзе камень усё ж быў падняты з Дзвіны і пастаўлены ў Полацку насупраць Сафійскага сабора. З-за натуральнага выветрывання палявога шпату, паверхня каменя крупчастая і няроўная, а надпіс на ім прачытваецца дрэнна.

Апісанне

Камень-валун складзены з палявога шпату чырванаватага колеру, у акружнасці складае каля 8 м, паверхня няроўная. На камені высечаны чатырохканцовы крыж на ступеньчатым падножжы даўжынёй больш за 1,5 м і надпісы «ХС

Прарысоўка надпісу

НИКА» і «Господи помози рабу своему Борису». Раней у басейне Заходняй Дзвіны было больш за дзесяць валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Мяркуюць, што крыжы выбіты паводле загаду князя Барыса Усяславіча ў першай трэці XII ст. у сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вераванняў і для ўвекавечання імя князя.

Зноскі

  1. ↑ Угару да:а б Сапунов А. П. Двинские или Борисовы камни. — Витебск: Типография Витебского Губернского Правления, 1890. — 31 с.
  2. ↑ Угару да:а б Сементовский А. М. Глава V. Камни с древними надписями. // Белорусские древности. — СПб.: Типо-литография Н. Степанова, 1890. — С. 92—101. — 137 с. — 600 экз.

Літаратура

Шыфр : 212В000608
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты