
Барысаўскі замак — абарончае збудаванне XIII—XVIII ст. Размяшчалася па цяперашняй вуліцы Гогаля ў Барысаве.
Драўляна-земляны замак плошчай 2 га, пабудаваны ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяў на левым беразе Бярэзіны, у межах сучаснага Барысава, на востраве ўтвораным старымі рэчышчамі і такім чынам акружаны глыбокім вадзяным ровам. З часам плошча ўмацаванняў павялічана.
== Архітэктура і стыль ==
Узводзіўся Барысаўскі замак у перыяд з канца XII да пачатку XIV стагоддзяў.
Замак размяшчаўся на востраве паміж старымі рэчышчамі Бярэзіны, якія ўтваралі натуральныя вадзяныя рвы, займаў плошчу 2 га і быў акружаны высокім земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі. У плане меў (2-я палова XVII ст.) авальную форму, паўднёвую сцяну з рэданам і перадзамкавае ўмацаванне на ўсходзе, аддзеленае ад замка ровам з вадой. У перадзамкавым ўмацаванні знаходзілася праваслаўная царква. Заходней крэпасці праходзіў мост праз Бярэзіну, пазначаны на плане сярэдзіны XVII стагоддзя.
Замак пакідаў у відавочцаў розныя ўражанні. Напрыклад, маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў у студзені 1593 года пісаў, што ён «драўляны, невялікі, побач сажалка, а цераз раку ў напрамку Мінска пабудаваны драўляны мост даўжынёй 200 сажняў». Пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Воркач у жніўні 1593 года адзначыў, што каля Барысава стаіць «даволі вялікі замак, увесь пабудаваны з дрэва».
Паводле крыніц польскага гісторыка А. Гваньіні, у XVI ст. замак быў умацаваны вежамі і сценамі. Замак меў стратэгічнае значэнне, бо кантраляваў суднаходны шлях з Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтр Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку войнаў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай Барысаўскі замак шмат разоў пераходзіў з рук у рукі, разбураўся, аднаўляўся і перабудоўваўся.
У Барысаўскім краязнаўчым музеі дэманструецца макет замка — востраў, на земляным вале драўляная сцяна з вежамі, уязная брама. Сцяна ўтварае авал, рэданаў няма.
На плане горада канца XVIII стагоддзя сцяна крэпасці не пазначана. Толькі будынкі ў самім замку.
У 1810 годзе расійскія інжынеры распрацавалі план перабудовы замка ў бастыённую крэпасць адпаведна патрабаванняў свайго часу, але ён не быў ажыццяўлёны, хоць некалькі разоў крэпасць з’яўлялася на генеральных планах Барысава, напрыклад, у 1810 годзе і апошнім разам у 1830-я гады. Пасля паўстання 1831 года валы замка зрытыя.
На карце Барысава 1817 года пазначаны ўмацаванні крэпасці. Паўночная сцяна мае пашкоджанні, паўднёвая сцяна з рэданам.
На карце сярэдзіны 1860-х гадоў замкавыя сцены не пазначаны.
У сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы заняпалых замкавых пабудоў пабудавалі тыповы турэмны замак з чырвонай цэглы, абкружаны каменнай сцяной.
== Гісторыя ==
Замак пабудаваны ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяў пасля пераноса горада Барысава з першапачатковага месца (цяпер в. Стары Барысаў) на 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Размяшчаўся фактычна на востраве ўтвораным рэчышчамі Бярэзіны.
У 1514 годзе Барысаў абложвалі войскі маскоўскіх ваяводаў, аднак узяць замак не здолелі. Спробы маскоўскіх ваяводаў захапіць замак паўтараліся неаднаразова. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў у замку пастаянна знаходзіўся гарнізон салдат.
У сярэдзіне XVII стагоддзя ў замку пабудавалі 5 бастыёнаў, захавалася замалёўка аўтарства князя Багуслава Радзівіла. Моцна пацярпеў у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1654 годзе да замка накіравалі маскоўскага ваяводу Ю. Барацінскага з 700 салдатамі і драгунамі, яго задачай было заняць горад з замкам і разбіць атрад К. Паклонскага, які ўцёк з Магілёва пасля здрады цару. У выніку атрад Паклонскага пацярпеў паражэнне і вымушаны быў адступіць да Менска. Узяць замак маскоўскі ваявода не здолеў, гарнізон адбіў неаднаразовыя штурмы і нанёс маскоўцам значны ўрон. Тады на Барысаў была накіравана група войскаў акольнічага ваяводы Б. М. Хітраво. Пасля працяглага бою 19 чэрвеня 1655 года замак быў узяты і спалены. Рэшта гарнізона адступіла на правы бераг Бярэзіны і спаліла за сабой мост.
Неўзабаве маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч загадаў адбудаваць замак, для хуткага аднаўлення замка сагналі сялян з бліжэйшых вёсак. Вайна зацягнулася, і замак сталі ўмацоўваць грунтоўна. У 1657 годзе В. Шарамецеў дакладваў цару, што «замак зроблены чатырма сценамі, а паміж сценамі засыпаны пяском». Для падачы вады зрабілі таемны ход да Бярэзіны, выкапалі калодзеж, узвялі жылыя і гаспадарчыя пабудовы, галоўным чынам збожжавыя свірны.
У 1658 годзе замак двойчы пераходзіў з рук у рукі, і ад гэтага моцна пацярпеў, а ў наступным годзе маскоўскія войскі нанова адбудавалі замак. На вале пастаўлены сасновыя зрубы з падвоенымі сценамі вышэйшымі за 3,5 аршыны і байніцамі з шырокім сектарам абстрэлу.
Барысаўскі замак выконваў і і