Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000040
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1958 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Беларуская_дзяржаўная_акадэмія_музыкі

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.
У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.

== Будынак ==
Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 г. з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму.

== Структура ВНУ ==

У склад Акадэміі ўваходзяць:

5 факультэтаў
18 кафедраў
оперная студыя
кабінет традыцыйных музычных культур
нотна-навуковая бібліятэка
навучальная лабараторыя гуказапісуЗ 1990 па 2021 існаваў Магілёўскі філіял.

== Рэктары ==
(1932—1933) — М. П. Казакоў
(1933—1934) — Я. П. Прыс
(1934—1936) — Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч
(1937—1938) — Оскар Абрамавіч Гантман
(1938—1941) — Міхаіл Аркадзевіч Бергер
(1944—1948) — Мікалай Ільіч Аладаў
(1948—1962) — Анатоль Васільевіч Багатыроў
(1962—1982) — Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
(1982—1985) — Ігар Міхайлавіч Лучанок
(1985—2005) — Міхаіл Антонавіч Казінец
(2005—2010) — Аляксандр Фёдаравіч Рашчупкін
(2010—2022) — Кацярына Мікалаеўна Дулава
(з 2022) — Алена Віктараўна Куракіна

== Выбітныя выпускнікі ==
Анатоль Багатыроў — кампазітар, заснавальнік сучаснай беларускай кампазітарскай школы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі
Барбара Іванаўна Вержбаловіч — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана)
Уладзімір Дамарацкі — кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Пётр Пятровіч Падкавыраў — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Васіль Яхімаў — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
Міхаіл Яўхімавіч Крошнер — кампазітар, заслужаны артыст Беларускай ССР
Мікалай Аладаў — кампазітар, педагог, народны артыст Беларускай ССР
Уладзімір Алоўнікаў — беларускі кампазітар
Яўген Глебаў — беларускі кампазітар, народны артыст СССР
Сяргей Картэс — беларускі кампазітар
Барыс Магаліф — кампазітар, музычны педагог, паэт, кінаактор
Ігар Лучанок — беларускі кампазітар, народны артыст СССР
Дзмітрый Смольскі — беларускі кампазітар, бацька гітарыста і кампазітара Віктара Смольскага
Андрэй Мдзівані — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
Галіна Гарэлава — беларускі кампазітар
Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў — беларускі кампазітар
Васіль Раінчык — беларускі кампазітар
Ядвіга Паплаўская — беларуская спявачка, удзельніца першага складу гурта «Верасы»
Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар
Уладзімір Барзоў — паэт, беларускі кампазітар і выканаўца ўласных песень. Пераможца Грушынскага фестывалю (1979). Аўтар дыскаў «Восеньскі сад» (2005), «Дзіўная гутарка» (2007).
Алег Хадоска — беларускі кампазітар.
Іосіф Абраміс — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР
Алег Сонін — беларускі кампазітар.
Віктар Войцік — беларускі кампазітар.

== Выбітныя выкладчыкі ==
Васіль Залатароў — кампазітар і педагог, заслужаны артыст РСФСР, вучань М. А. Рымскага-Корсакава, прафесар
Міхаіл Казінец — дырыжор
Ганна Зелянкова — харавы дырыжор
Міхаіл Дрынеўскі — харавы дырыжор
Віталь Катаеў — дырыжор
Валерый Шацкі — піяніст
Ігар Алоўнікаў — піяніст
Юрый Гільдзюк — піяніст
Яўген Гладкоў — выканаўца на народных інструментах
Галіна Асмалоўская — выканаўца на народных інструментах
Мікалай Сеўрукоў — выканаўца на народных інструментах
Тамара Ніжнікава — вакалістка
Ірына Шыкунова — вакалістка
Людміла Колас — вакалістка
Віктар Скарабагатаў — вакаліст
Уладзімір Будкевіч — выканаўца на духавых інструментах
Генадзь Забара — выканаўца на духавых інструментах
Віктар Роўда — дырыжор-хормайстар, загадчык кафедры харавога дырыжавання 1963—2007 г.
Уладзімір Бегуноў — кларнетыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі, прафесар.
Антон Пятровіч Баначыч

== Мастацкія калектывы Акадэміі ==
сімфанічны аркестр
сімфанічны аркестр опернай студыі
аркестр духавых інструментаў
камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
аркестр рускіх народных інструментаў
аркестр беларускіх народных інструментаў
аркестр баянаў і акардэонаў
студэнцкі хор
ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
ансамбль флейцістаў
ансамбль цымбалістаў «Лілея»

== Міжнародныя сувязі ==

=== Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі ===
Міжнародная рада па музычнай адукацыі
Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
Сусветная асацыяцыя цымбалістаў

=== Некаторыя з міжнародных партнёраў ===
Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага
Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных
Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава
Казанская дзяржаўная кансерваторыя імя М. Г. Жыганава
Уральская кансерваторыя імя М. П. Мусаргскага
Літоўская акадэмія музыкі і тэатра
Даўгаўпілскі ўніверсітэт
Эстонская акадэмія музыкі і тэатра
Дзяржаўная кансерваторыя Узбекістана
Музычная акадэмія імя Ферэнца Ліста
Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага
Кракаўская музычная акадэмія
Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса
Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі

== Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй ==
Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.

== Зноскі ==

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000040
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1958 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Беларуская_дзяржаўная_акадэмія_музыкі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.