Стан : Страчана
Шыфр : 212В000639
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : XII–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Барысаглебская_царква_Бельчыцкага_манастыра

Барысаглебская царква — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку.

== Гісторыя ==

Храм быў узведзены ў сярэдзіне XII ст. Архітэктарам Барысаглебскага храма, як і Пятніцкай царквы, лічыцца майстар Іаан. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў.
Пасля Першай сусветнай вайны на манастырскім двары размяшчаліся ваенныя склады. У гэты час Барысаглебская царква пачала трухлець. Сцены храма мясцовае насельніцтва разбірала на будматэрыялы. У 1928 годзе вывучэнне Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў Барысаглебскага манастыра праводзіў І. М. Хозераў. Ён замаляваў фрагменты фрэскавага роспісу помнікаў.

== Архітэктура ==

Цакрва ўяўляў сабой аднакупальны храм з трыма паўкруглымі апсідамі, унутраная прастора падзялялася на тры нефы шасцю слупамі, што ішлі ў два рады, прычым цэнтральны неф вылучаўся большымі памерамі за бакавыя. У заходняй частцы будынка слупы злучаліся прасценкамі з паўднёвай і паўночнай сценамі, утвараючы аб’ём прытвора з корабавымі скляпеннямі. На ім знаходзіліся хоры. Па бакавых фасадах ішлі плоскія пілястры, паміж якімі ў два рады размяшчаліся вокны — большыя па вышыні зверху і меншыя — знізу. Сцены царквы выкладзены з плінфы на вапнавай рошчыне з цамянкай у тэхніцы «са схаваным радам» — традыцыйны спосаб муроўкі полацкіх будынкаў. Але ў адрозненне ад іншых храмаў у гэтым маляўнічы выгляд быў узмоцнены дадатковай афарбоўкай радоў цэглы ў чырвоны колер і спецыяльнай апрацоўкай светлых палос кладкі, якая, за кошт выкарыстаных спецыяльных штампаў, імітавала мур з пясчаніку.

== Галерэя ==
Старыя здымкі і графіка

== Зноскі ==

Стан : Страчана
Шыфр : 212В000639
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : XII–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Барысаглебская_царква_Бельчыцкага_манастыра
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.