Стан : Страчана
Шыфр : 212В000639
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : XII–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пятніцкая_царква_Бельчыцкага_манастыра

Пятніцкая царква — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Храм быў узведзены ў XII ст. Архітэктарам Пятніцкага храма, як і Барысаглебскай царквы, лічыцца майстар Іаан. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў.

Пасля Першай сусветнай вайны на манастырскім двары размяшчаліся ваенныя склады. У гэты час Пятніцкая царква пачала трухлець. Сцены храма мясцовае насельніцтва разбірала на будматэрыялы. Царква была разбурана пасля 1920 г. У 1928 годзе вывучэнне Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў Барысаглебскага манастыра праводзіў І. М. Хозераў. Ён замаляваў фрагменты фрэскавага роспісу помнікаў.

== Архітэктура ==

Храм уяўляў сабой бесслуповы аднанефавы будынак невялікіх памераў з бакамі плана ў 5,1—5,8 м, мела адну прамавугольную ў плане апсіду, прытвор з захаду, а таксама склеп, які размяшчаўся пад усім будынкам, акрамя алтарнай часткі, і быў, верагодна, усыпальніцай князя Барыса Усяславіча. Аб характары перакрыццяў і завяршэння царквы існуе некалькі версій. Паводле першай, зыходзячы з планіроўкі і адсутнасці апсід, храм меў корабавыя скляпенні і быў бяскупальным, паводле іншай — яго вянчаў купал на барабане. Сістэма кладкі сцен царквы з чырвонай плінфы на ружовым растворы цамянкі засноўвалася на чаргаванні ўтопленых і выступаючых радоў, што было традыцыйным для культавых будынкаў Полацкага княства таго часу. Нават пры невялікіх знешніх памерах храм меў манументальны выгляд, ясна выказаную слуповасць сілуэта, якую яму надавалі ніжэйшыя за

Стан : Страчана
Шыфр : 212В000639
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : XII–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пятніцкая_царква_Бельчыцкага_манастыра
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.