Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 613В000505
Датаванне : X–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Белькавічы

Бе́лькавічы — курганны могільнік дрыгавічоў X—XIII стст. каля вёскі Белькавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

== Звесткі ==
За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, 100 метраў ад дарогі ў кірунку Наваполля, ля могілак. На могілках 10 курганоў вышынёй 0,7—2 метры, дыяметрам 6—12 метраў.
Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў другой палове XIX стагоддзя Канстанцін Тышкевіч. Пазней абследавалі ў 1930 годзе Антон Рынейскі, у 1985 годзе Таццяна Бубенька. Пахавальны абрад – трупапалажэнне. Пахавальны інвентар – бронзавы ланцужок, пярсцёнак, рэшткі жалезнага нажа. У двух насыпах рэчы не знойдзены.
Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, Расія.

== Літаратура ==

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 613В000505
Датаванне : X–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Белькавічы
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.