Шыфр : 111Г000724
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Белы_палац

Белы палац — палац у Брэсце, былая царква св. Пятра і Паўла манастыра базылянаў заснаваная ў 1629 годзе. Падчас будаўніцтва сістэмы ўмацаванняў «Брэсцкая крэпасць» у 1840-х гг. перабудаваны пад афіцэрскае казіно. У 1918 годзе былы перабудаваны храм стаў месцам падпісання Брэсцкага міру. Моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны. Разабраны ў 1950-х.

== Гісторыя ==
Узвядзенне першага будынка манастыра базылян у Брэсце распачалося ў 1629 годзе і ў 1631 годзе быў завершаны драўляны будынак царквы св. апосталаў Пятра і Паўла. З 1770 г. на месцы драўлянай царквы базыляне пачалі будаўніцтва новай мураванай царквы ў стылі віленскага барока. Вежы яе, аднак, так і не былі закончаныя. У 1835 годзе пры будаўніцтве Брэсцкай крэспасці апынуўся адным з нешматлікіх будынкаў старога Брэста, што не быў знішчаны. У выніку перабудаваны пад афіцэрскае казіно.
Падчас Першай сусветнай вайны ў Брэсцкай крэпасці праходзілі мірныя перамовы паміж прадстаўнікамі Савецкай Расіі, з аднаго боку, і Цэнтральных дзяржаў (Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі і Балгарыі) — з другога, якія завяршыліся падпісаннем у Белым палацы 3 сакавіка 1918 года Брэсцкага мірнага дагавора. У гэты перыяд за будынкам замацавалася назва «Белы палац».

Будынак моцна пацярпеў у ходзе Другой сусветнай вайны. Падчас абароны Брэсцкай крэпасці жаўнерамі войска польскага 2 верасня 1939 года будынак быў пашкоджаны ў выніку нямецкага авіяўдару. Але асноўныя пашкоджанні будынку, які быў адным з ачагоў абароны, былі нанесеныя падчас савецкай абароны крэпасці ад наступаючых нямецкіх войскаў у чэрвені—ліпені 1941 года.
Разабраны на цэглу ў пачатку 1950-х гг.
Да нашага часу захаваліся толькі падмуркі і сутарэнні царквы, частка знешніх сцен. Руіны Белага палаца знаходзяцца насупраць уваходу ў Музей абароны Брэсцкай крэпасцi. У 1968—1972 гадах падчас будаўніцтва музейнага комплекса была разабраная частка падмурку з боку плошчы Цэрыманіалаў, а астатняя частка закансерваваная.

== Зноскі ==

Шыфр : 111Г000724
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Белы_палац
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings