Шыфр : 113В000006
Датаванне : #N/A
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Берасцейскі_замак

Берасцейскі замак — абарончае збудаванне ля сутокаў Буга і Мухаўца. Першапачаткова быў збудаваны ў Х ст., верагодна, з мэтай каланізацыі мясцовых балтыйскіх плямёнаў яцвягаў. У далейшым за абарончым ровам таксама ў міжрэччы Буга і Мухаўца вырас горад Брэст.
Берасцейскі замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль не быў заменены бастыённымі ўмацаваннямі. Займаў плошчу больш за 2 га, меў пяць вежаў, з якіх адна была праязной і вяла ў горад. У сярэдзіне ХIIІ ст. галіцка-валынскія князі з мэтай узмацнення абароны збудавалі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. На сучасны момант ад яе нічога не захавалася, але летапісец згадвае, што яна была падобна на Камянецкую. У XIV ст. быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, палякамі, у 1500 г. вытрымаў аблогу крымскіх татараў. У XVI ст. драўляныя вежы і сцены замка мелі бланкаванне з г.зв. падсябіццямі. У 1525 г. Берасцейскі замак згарэў.
У канцы XVI ст. замак умацаваны землянымі бастыёнамі і быў уключаны ў ланцуг агульнагарадскіх умацаванняў.
Нанова адбудаваны замак быў разбураны ў час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. Адноўлены ва ўмовах вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1657 гг. У 1657 г. захоплены шведамі, у 1660 і 1661 гг. – рускімі, у 1705 г. падчас Паўночнай вайны – зноў шведамі.
У 1830-я гады замак, як і мураваная вежа, быў знесены расійскімі ўладамі падчас будаўніцтва пяці бастыёнаў Брэсцкай крэпасці.
Вобраз замку адзначылі на помніку будаўніцтва Брэсцкай дарогі ў Варшаве.

== Літаратура ==

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Брэсцкі замак / М. А. Ткачоў // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. — С. 91.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Минск, 2005.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Шыфр : 113В000006
Датаванне : #N/A
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Берасцейскі_замак
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты