Шыфр : 213В000429
Датаванне : III–II стагоддзі да н.э. – IV–V стагоддзі н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бірулі_(археалагічны_помнік)

Бірулі — археалагічны помнік каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

== Гарадзішчы ==

Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад вёскі, на ўзгорку «Шведская гара». Вышыня 10 м. Пляцоўка памерам 56×48 м. З паўночнага боку ўмацавана трыма валамі і ровам. На вяршыні ўзгорка валы канцамі заходзяць адзін за другі і ўтвараюць уваход на гарадзішча. 3 усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма возера Медзазол. Выявіў у 1880-я годзе Ф. Вярэнька. У 1938 годзе абследавалі польскія археолагі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1981 годзе А. Р. Мітрафанаў зрабіў шурф. Культурны пласт 0,3-1,3 м. Знойдзены фрагменты глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку. Матэрыялы паказваюць, што жыццё тут існавала ў III—II ст. да н.э. — IV—V ст. н.э. У 2000-х гг. праводзіліся раскопкі В. У. Чараўко.

== Курганны могільнік ==

Курганны могільнік знаходзіцца на заходнім беразе возера Медзазол, каля былога маёнтка Парэчча. 130 курганоў вышынёй 0,5-3 м і дыяметрам 4-12 м. У 1938 годзе раскопкі праводзіла археалагічная экспедыцыя Віленскага ўніверсітэта. Вывучана 16 курганоў. Выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення і трупапалажэння (у грунце і ямах). Знойдзены бранзалеты, зашпількі, пярсцёнкі, гузікі, пацеркі з бронзы і шкла, жалезныя сякеры, наканечнікі стрэл і коп’яў, 2 арабскія манеты сярэдзіны Х ст. Адносіцца да Х-ХI ст.

== Літаратура ==
Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Шыфр : 213В000429
Датаванне : III–II стагоддзі да н.э. – IV–V стагоддзі н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бірулі_(археалагічны_помнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты