Катэгорыя :
Сядзібна-паркавая забудова / Гаспадарчыя будынкі
Тып :
гаспадарчая пабудова
Месца :
Магілёўская вобласць / Бялыніцкі раён
Стан :
Страчана
Датаванне : ХVІІІ–XІХ стагоддзі
Дата страты : 1990-2000-я гады
Гаспадарчая пабудова кляштара кармелітаў у Бялынічах. Размяшчалася ўздоўж вуліцы Энгельса, на рагу з Савецкай вуліцай. Адлюстраваны на абмерных планах другой паловы XIX ст. Мураваны аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане.
Напрыканцы 1960-х — пачатку 1970-х гг. у гэтай пабудове размяшчаўся кулінарны цэх і невялікая сталовая[1].
Знесены прыкладна ў 1990-2000-я гады. Верагодна на яго паўночных падмурках пастаўлена агароджа цяперашняй праваслаўнай царквы.
Літаратура
- Маё мястэчка ў часе і прасторы / Юрый Несцярэнка – 2015
Катэгорыя :
Сядзібна-паркавая забудова / Гаспадарчыя будынкі
Тып :
гаспадарчая пабудова
Месца :
Магілёўская вобласць / Бялыніцкі раён
Стан :
Страчана
Датаванне : ХVІІІ–XІХ стагоддзі
Дата страты : 1990-2000-я гады