
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Кляштары і манастыры
Месца :
Магілёўская вобласць / Бялыніцкі раён
Стан :
Страчана
Архітэктурны стыль : позняе барока
Датаванне : сярэдзіна XVIII ст.
Дата страты : не раней за 1970
Корпус былога кляштара кармелітаў у Бялынічах. У сярэдзіне XVIII ст. першапачатковыя драўляныя будынкі заменены мураванымі. Размяшчаўся на плошчы перад цяперашнім кінатэатрам. Двухпавярховы корпус меў Т-падобны выгляд у плане, паўночнае крыло страчана да XX стагоддзя. Прымыкаў да апсіднай часткі касцёла. Быў размаляваны фрэскамі[1].
Знесены не раней за 1970 г., бо прысутнічае на амерыканскіх здымках спадарожніка за гэты год. Над невялікай частка заходняга крыла ўзведзены кінатэатр, астатняя тэрыторыя вольная ад забудовы.
Літаратура
- Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Кляштары і манастыры
Месца :
Магілёўская вобласць / Бялыніцкі раён
Стан :
Страчана
Архітэктурны стыль : позняе барока
Датаванне : сярэдзіна XVIII ст.
Дата страты : не раней за 1970