Шыфр : 112Г000133
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1689
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бярозаўскі_кляштар_картэзіянцаў

Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў — колішні кляштар у г. Бяроза. Помнік дойлідства сталага барока. Захаваліся рэшткі паўднёвай і заходняй частак кляштара.

== Гісторыя ==

Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі, які пазней быў пахаваны ў мурах кляштарнага касцёлу. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689 годзе. Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменны касцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў.

Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) пад Бярозай ішлі баі паміж шведамі і рускімі, кляштар быў разрабаваны.

За час свайго існавання кляштар стаў буйнай гаспадаркай і крэдытаваў магнатэрыю і дробную шляхту; кляштару належалі некалькі навакольных вёсак, заводаў.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бяроза ў складзе Расійскай імперыі. У бярозаўскім кляштары засталіся толькі 6 манахаў, гэта быў апошні кляштар картэзіянцаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
Апошнім настаяцелем кляштара быў айцец Павел Геніюш, які паходзіў з заможнай сям’і, але вырашыў пакінуць усё і весці пустэльніцкае жыццё, паступіў у Ордэн, калі яму яшчэ не было дваццаці гадоў. Сярод іншых манахаў Павел Геніюш выдзяляўся асаблівымі цнотамі веры, надзеі і любові, і з прычыны яго ранняй мудрасці, манахі выбралі яго прыёрам кляштара. Айцец Павел кіраваў кляштарам да часу яго закрыцця і выгнання манахаў. Сам айцец-прыёр жыццёвымі абставінамі быў вымушаны ўступіць у іншы манаскі Ордэн, — бенедыктынцаў, — дзе праз некаторы час таксама становіцца настаяцелем. Памёр айцец Павел Геніюш на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў апініі святасці. Пахаваны на могілках аднаго з бенедыктынскіх кляштараў Польшчы.
У 1830-х гг. кляштар быў зачынены, яго памяшканні сталі выкарыстоўвацца ў якасці казармаў, прыходзілі ў заняпад.

=== Пасля закрыцця кляштара ===

Памяшканні былога кляштара сталі выкарыстоўвацца рускімі ў якасці казармаў. Кляштарная інфраструктура — батанічны сад, пруд — прыходзілі ў заняпад.

Пасля наступнага нацыянальна-вызваленчага паўстання рускія пачалі разбіраць муры і будынкі кляштара, будаваць з іх казармы. У 1871 годзе гродзенскі архітэктар Якаў Фардон выканаў абмерныя чарцяжы кляштарнай брамы.
У 1930-х гадах былыя рускія казармы былі пераўтвораны польскімі ўладамі ў канцэнтрацыйны лагер для камуністаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасля уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, у мурах кляштара была размешчаная вайсковая частка.

=== Сучаснасць ===

У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў спіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей Беларусі. Існаваў праект аднаўлення кляштара, аднак ён быў прыпынены.

Вядуцца працы па рэстаўрацыі кляштара, у верасні 2014 года была цалкам адноўлена брама.

== Архітэктура ==

У комплекс уваходзілі мураваныя будынак касцёла, аднатыпныя групы жылых карпусоў з маленькімі ўнутранымі дворыкамі, трапезная, бібліятэка, шпіталь, аптэка, гаспадарчыя пабудовы, разам з прылеглым садам

Шыфр : 112Г000133
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1689
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Бярозаўскі_кляштар_картэзіянцаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты