Шыфр : 411Г000537
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1672
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Богаяўленская_царква_(Жыровіцы)

Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

== Гісторыя ==
Богаяўленская царква пабудавана ў 1672 годзе на месцы другога з’яўлення цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», ў цэнтры манастырскай тэрыторыі. У 1796 годзе храм быў поўнасцю перабудаваны ў стылі барока, разабраны фасад, прыбудаваны прытвор і хоры.
У 1881 годзе пад алтаром царквы пахаваны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч).

== Архітэктура ==

Адносіцца да тыпу бязвежавых адназальных храмаў. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражанне вертыкальнай накіраванасці ствараецца паўкалонамі, вязкамі лапатак, крапаваным фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. Унутры ў залу храма выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-выпуклым парапетам. Пад царквой скляпеністая крыпта.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 214—216.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193.

Шыфр : 411Г000537
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1672
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Богаяўленская_царква_(Жыровіцы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings