
Катэгорыя :
Некрапалістыка / Надмагіллі
Тып :
магіла / брацкая магіла
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Д000622
Датаванне : 1944, 1981 гады
Брацкая магіла савецкіх воінаў — брацкая магіла на плошчы Свабоды, дзе пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні г. Полацка і Полацкага раёна.
У 1981 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік (арх. В.Аладаў, скульпт. Г.Мурамцаў; бронза, граніт, бетон) – архітэктурна-скульптурная кампазіцыя, цэнтрам якой з’яўляецца прадаўгаватая ў плане стэла, абліцаваная шэрым гранітам. Справа на стэле бронзавы гарэльеф з выявамі 3 воінаў (паранены воін, воін з аўтаматам, воін са сцягам), злева – памятны надпіс. Перад стэлай цёмна-чырвонае гранітнае надмагілле з імёнамі пахаваных. Пляцоўка ансамбля выкладзена бетоннымі плітамі.
Катэгорыя :
Некрапалістыка / Надмагіллі
Тып :
магіла / брацкая магіла
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Д000622
Датаванне : 1944, 1981 гады
