Шыфр : 111Г000004
Датаванне : 1971 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брэсцкая_крэпасць-герой_(мемарыяльны_комплекс)

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» — помнік подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. Створаны ў 1969—1971 гг. на тэрыторыі крэпасці, адкрыты ў 1971 годзе.

== Гісторыя ==
ЦК КПБ у Пастанове «Аб святкаванні 20-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі» ухваліў прапановы аб пабудове помніка ў Брэсцкай крэпасці за кошт сродкаў, сабраных народам для гэтых мэтаў. У банку быў адкрыты адмысловы рахунак. Адзначаючы выключныя заслугі абаронцаў Брэсцкай крэпасці перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 8 мая 1965 года прысвоіў Брэсцкай крэпасці ганаровае званне «Крэпасць-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка», якія пазней былі перададзены мемарыялу.
Савет Міністраў БССР Пастановай ад 23 ліпеня 1966 г. № 295 зацвердзіў творчую групу і даручыў ёй выканаць праект помніка абаронцам крэпасці. У 1967 г. Пастановай Савета Міністраў БССР быў створаны творчы калектыў для распрацоўкі праекта помніка, у які ўвайшлі: скульптары А. Кібальнікаў (мастацкі кіраўнік), А. Бембель, У. Бабыль, архітэктары У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Ка

Шыфр : 111Г000004
Датаванне : 1971 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брэсцкая_крэпасць-герой_(мемарыяльны_комплекс)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.