Шыфр : 112Г000010
Датаванне : 1886
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брэсцкі_чыгуначны_вакзал

Брэсцкі чыгуначны вакзал — чыгуначны вакзал на станцыі Брэст-Цэнтральны ў горадзе Брэсце (Беларусь).

== Гісторыя ==

Першы Брэсцкі вакзал быў адкрыты 1 лістапада 1869 года. Будынак (не захаваўся) быў размешчаны на месцы завода «Брэстгазаапарат».
Новы вакзал быў пабудаваны ў выглядзе «сярэдневяковага замка» з чатырма воданапорнымі вежамі (архітэктары Я. Гарбуноў, В. Лорберг, Л. Нікалаі). Адкрыты 28 мая 1886 года ў прысутнасці імператара Аляксандра III.Вакзал быў абсталяваны вадзяным ацяпленнем. У залах для пасажыраў 1-га і 2-га класаў падлогі былі паркетныя, для 3-га класа — дашчаныя, у падсобных памяшканнях — асфальтавыя. Неўзабаве вакзал стаў першым на чыгунках Расійскай імперыі, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленне — 160 лямпачак па 20 свечак з’явіліся ў залах і на пероне і 12 ліхтароў па 50 свечак асвятлялі Прывакзальную плошчу.

У 1915 годзе, у час Першай сусветнай вайны, будынак вакзала быў разбураны рускімі войскамі пры адступленні. Польскія ўлады пабудавалі ў 1930 годзе новы будынак па праекце архітэктара Гіпаліта Грынцэвіча. Замест вакзала-крэпасці з’явіўся хупавы будынак у стылі «народавым». Ён спалучаў у сабе рысы рэнесансу, барока і традыцыі беларуска-літоўскага дойлідства.
У Вялікую Айчынную вайну вакзал быў адным з участкаў супраціву. Па наяўных дадзеных, у падвалах вакзала ўвечары 22 чэрвеня 1941 г. знаходзілася каля 70 чалавек. Абарона доўжылася да 29 чэрвеня.
Вакзал, якім мы бачым яго зараз, быў пабудаваны ў 1953—1957 гадах па загадзе Сталіна. Высокі, масіўны, багата ўпрыгожаны будынак у стылі сталінскага ампіру. У абліцоўванні ўнутраных памяшканняў і фасадаў будынка былі ўжытыя каляровыя пароды мармуру і граніту, дастаўленыя з розных рэгіёнаў СССР. Шпіль з пяціканцовай зоркай, які надае падабенства будынку з Маскоўскім універсітэтам, — адна з найвышэйшых

Шыфр : 112Г000010
Датаванне : 1886
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Брэсцкі_чыгуначны_вакзал
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты