Тып : будынак
Шыфр : 212Г000050
Датаванне : 1883
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_акруговага_суда_(Віцебск)

Будынак акруговага суда — адміністрацыйны будынак у Віцебску. Цяпер тут змяшчаецца Віцебскі мастацкі музей. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==

Да рэвалюцыі ў будынку змяшчаўся акруговы суд.
У 1917 г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 г., адноўлена ў 1987 г.). Да 1991 года ў будынку размяшчаўся Віцебскі абкам КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.

== Архітэктура ==
Мураваны будынак узведзены ў 1883 г. па праекце архітэктара Міністэрства юстыцыі А. С. Камінскага і інжынера М. Ф. Карчэўскага. Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр’еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.

Каментарыі

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Будынак акруговага суда // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 597.
Витебский областной комитет // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1
Грамадскія і мемарыяльныя збудаванні // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 18-19.
В. Б. Караткевіч, В. М. Чарнатаў. Будынак, у якім быў створаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 212Г000050
Датаванне : 1883
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_акруговага_суда_(Віцебск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты