Тып : будынак
Шыфр : 112Е000383
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_аптэкі_(Кобрын)

Будынак аптэкі — будынак у гістарычным цэнтры Кобрына, размешчаны на плошчы Свабоды, 6, на рагу з Першамайскай вуліцай. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, перабудоўваўся ў XX стагоддзі. У 1950-я гады надбудаваны 3-і паверх, зменена ўнутраная планіроўка. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

== Архітэктура ==

Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы аб’ём, у плане выцягнутай трапецападобнай формы, галоўным тарцовым фасадам выходзіць на плошчу. Плоскасць фасада рытмічна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі і дэкарыравана 4 пілястрамі. Будынак пастаўлены на высокі цокаль. Галоўны ўваход (з боку галоўнага фасада) акцэнтаваны высокім ганкам з лесвіцай па абодвух баках.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
А. Ю. Пятросава, Т. І. Чарняўская. 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 112Е000383
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_аптэкі_(Кобрын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты