Тып : будынак
Шыфр : 113Г000045
Датаванне : 1929
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_банка_(Баранавічы)

Будынак банка — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 77. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя. У будынку размешчана аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь і баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

== Архітэктура ==

Сiметрычны, складанай канфiгурацыi 3-павярховы будынак уключае цэнтральную частку (з мансардай з боку двара) i злучаныя з ёй 2 бакавыя крылы. Дах чарапiчны, складанай канфiгурацыi ў цэнтры i вальмавы ў тарцах.
У цэнтральнай частцы будынка размешчаны вестыбюль i аперацыйныя залы, у бакавых крылах — службовыя памяшканнi. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам буйных арачных i прамавугольных аконных праёмаў, абрамленых плоскiмi лiштвамi. Галоўны фасад вылучаны рызалiтам з пiлястрамi iанiчнага ордэра. У аздабленнi iнтэр’ера выкарыстаны медзь, латунь, мармур, гранiт.

== Гістарычныя здымкі ==

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 113Г000045
Датаванне : 1929
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_банка_(Баранавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты