Тып : будынак
Шыфр : 113Г000013
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1926
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_банка_(Брэст)

Будынак банка — помнік грамадзянскага дойлідства пачатку XX ст. ў Брэсце, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вул. Леніна, 9. Пабудаваны ў 1926 г. па праекце польскага архітэктара С. Філасевіча(польск.) бел. з выкарыстаннем элементаў позняга класіцызму і эклектычных элементаў архітэктуры стылістыкі пачатку XX ст.

== Архітэктура ==

Уяўляе сабой трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам, які складаецца з двух узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб’ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. Цэнтральная частка крыла, што выходзіць на вул. Леніна, крыху выступае наперад і мае двухпавярховы аб’ём з высокімі вокнамі на другім паверсе. Акцэнт зроблены на арыентаваных на плошчу і вул. Леніна аб’ёмах, сцены якіх расчлянёны пілястрамі з іанічнымі капітэлямі і трохчвэртнымі калонамі. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаныя сферычныя нішы, сандрыкі на фігурных кранштэйнах, ляпныя элементы. Будынак завершаны развітым карнізам, над якім — парапет-балюстрада. Спалучэнне ордарных элементаў з багатай прафіліроўкай дэталей надае будынку асаблівую ўрачыстасць.
Планіроўка калідорная. Па перыметры круглага ў плане вестыбюля размешчаныя гранёныя слупы. Сцены вестыбюля і яго парадныя вітыя ўсходы дэкарыраваныя рустам. Сцены фае на другім паверсе ратонды і аперацыйная зала расчлянёныя пілястрамі і ўпрыгожаныя ляпнымі элементамі.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Тып : будынак
Шыфр : 113Г000013
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1926
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_банка_(Брэст)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты