Тып : будынак
Шыфр : 513Г000068
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_пазямельнага_банка_(Гродна)

Будынак банка — будынак у Бабруйску, размешчаны на перакрыжаванні вуліц Маскоўскай (№ 48) і Савецкай (№ 77). Помнік архітэктуры стылю мадэрн.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы.
Да рэвалюцыі тут размяшчаўся адзін з камерцыйных банкаў горада. Доўгі час у будынку размяшчаўся адзін з карпусоў Бабруйскага філіяла ўстановы адукацыі БДЭУ. З восені 2017 года навучальны корпус № 3 Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа.

== Архітэктура ==
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кожнае крыло ў цэнтры мае неглыбокі рызаліт, сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рызаліт з боку вуліцы Савецкай з вялікім прамавугольным акном, якое аб’ядноўвае верхні і палавіну ніжняга паверхаў: рызаліт з боку вуліцы Маскоўскай вылучаны прамавугольнымі вокнамі ў верхнім і спаранымі арачнымі ў ніжнім паверхах. Месца злучэння крылаў падкрэслена ўваходным арачным парталам і эркерам над ім, умацаваным па 2 кансолях і завершаным невялікай усечанай вежай. Планіроўка калідорная. У цэнтральнай частцы вестыбюль з двухмаршавай лесвіцай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Ю. А. Якімовіч. 249. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Ю. А. Якімовіч, А. М. Кулагін. Бабруйскіх банкаў будынкі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Шыфр : 513Г000068
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_пазямельнага_банка_(Гродна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings