Тып : будынак
Шыфр : 713Г000118
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1952
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_«Белэнерга»

Будынак «Белэнерга» — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (дом № 14) і Камсамольскай (дом № 36). Пабудаваны ў 1955 годзе (паводле іншых даных — у 1950—1952 гг.) па праекце архітэктара Р. Гегарта як будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР. У 1988 годзе да будынка прыбудаваны аб’ём галоўнага дыспетчарскага пункта па праекце архітэктараў А. Антонавай і С. Матэвушук.
Цяпер у будынку знаходзяцца «Белэнерга» і Беларускі саюз архітэктараў.

== Архітэктура ==

Чатырохпавярховы, спачатку Г-падобны ў плане цагляны будынак. У кампазіцыі асноўны акцэнт зроблены на вуглавой частцы. Два крылы, якія сыходзяцца пад вуглом, аб’яднаны магутным круглым аб’ёмам. Падоўжнае крыло, арыентаванае на вуліцу Карла Маркса, мае сіметрычны фасад. Цэнтральная яго частка з галоўным уваходам вылучана на ўзроўні 3—4-га паверхаў шасцікалонным порцікам з франтонам. Бакавыя часткі выступаюць сіметрычнымі рызалітамі, аформленымі па вуглах алмазным рустам. Аконныя праёмы на 1-м, 3-м і 4-м паверхах — прамавугольныя з разнастайнымі абрамленнямі, на 2-м — з паўцыркульнымі імпастамі і арачнай рустоўкай. Фасады завершаны развітым карнізам па мадульёнах. Унутраная планіроўка калідорная. Па восі галоўнага ўвахода размешчаны вестыбюль і светлавая трохмаршавая лесвіца.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Т. В. Габрусь. 206. Будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000118
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1952
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_«Белэнерга»
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты