Будынак бібліятэкі — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Паркавы праезд, 1.
== Гісторыя ==
=== Свята-Мікалаеўская царква ===
Будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы Горы-Горацкага земляробчага інстытута пачалося 1 жніўня 1849 г. Падмурак закладваўся пад назіраннем архітэктара Маркава, цераз год яго змяніў архітэктар Бонч-Бруевіч, а затым за будаўніцтвам назіраў інжынер Іван Осіпаў з Віцебскай палаты дзяржаўнай маёмасці. Непасрэдна будаўніцтвам займаўся архітэктар А. Кампіёні. Пры мураванні сцен кожная цагліна змачвалася, а кожны рад мура залівалі вапнавым растворам, звонку вапнавыя швы заглыбляліся для лепшай звязкі тынку з цэглай. Цэглу спецыяльнага абпалу рабілі на цагляным заводзе ў фальварку Іванова. Было зроблена 6 драўляных крыжоў, якія абабілі жалезам і заказана 6 званоў ад 1 да 45 пудоў. Драўлянны іканастас, прастольнік і 2 клірасы паставіў маскоўскі купец І. Котаў. 17 ікон для іканастаса браўся напісаць вучань Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Васіль Феклістаў. Звонку царква была патынкавана растворам пяску з вапнай.
=== Перабудова ===
Перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў стылі канструктывізму.
== Архітэктура ==
Цяпер бібліятэка ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаў члянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.