Тып : будынак
Шыфр : 113Г000013
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1938
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Брэсцкага_аблвыканкама

Будынак Брэсцкага аблвыканкама — будынак у Брэсце, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 11.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1938 г. з цэглы як ваяводскае ўпраўленне (Urząd Wojewódzki Poleski w Brześciu nad Bugiem). Цяпер у будынку размяшчаецца Брэсцкі аблвыканкам.

== Архітэктура ==

Чатырохпавярховы аб’ём меў спачатку прамавугольную форму з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. Цэнтральная частка на ўсю вышыню будынка вылучана пілонамі. Перад уваходам — дэкаратыўныя газоны. Першы паверх аддзелены ад верхніх шырокім гарызантальным поясам. Рыфлёная тынкоўка сцен прарэзана рустам. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Прастора вестыбюля чляніцца 2 радамі круглых, абліцаваных штучным чорным мармурам калон. Шырокая трохмаршавая лесвіца ў вестыбюлі вядзе на другі паверх, дзе размешчана зала пасяджэнняў. Ніжняя частка сцен цэнтральнага хола і парэнчаў лесвіцы абліцавана мармурам карычневых таноў. Сцены хола другога паверха і вестыбюля руставаныя. Столь залы пасяджэнняў расчлянёна глыбокімі кесонамі.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 113Г000013
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1938
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Брэсцкага_аблвыканкама
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты