Тып : будынак
Шыфр : 513Г001062
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былога_дваранскага_сходу_і_гасцініцы_«Парыж»

Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» — будынак у цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 15, на рагу з Пралетарскай. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы. Помнік эклектычнай архітэктуры.

== Архітэктура ==
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трохвугольныя франтоны. Паўпадвал аддзелены ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сцены першага паверха члянёны паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Планіроўка ўнутранай прасторы калідорна-анфіладная.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 513Г001062
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былога_дваранскага_сходу_і_гасцініцы_«Парыж»
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты