Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былога_дваранскага_сходу_(Магілёў)

Будынак былога дваранскага сходу — будынак другой паловы XIX стагоддзя ў цэнтры Магілёва. Знаходзіцца на рагу вуліц Першамайская (дом № 34) і Крыленкі. Помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі стылю мадэрн.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==
Спачатку існавалі два мураваныя будынкі; трохпавярховы і двухпавярховы, якія пазней былі аб’яднаныя ў адзін Г-падобны корпус, а да двухпавярховага будынка дабудаваны трэці паверх. Падоўжаная частка аб’яднанага корпуса выходзіць на лінію забудовы вул. Першамайскай.
Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя. У 1895 годзе дом належаў купцу Цэтліну, у ім размяшчаліся Дваранскі сход і бібліятэка.
З 1903 па 1909 гг. домам валодае камандзір 4-га батальёна Ахалцыхскага палка, які стаяў у горадзе, падпалкоўнік Іван Якаўлевіч Цімошчанка. У зале на 2-м паверсе праходзілі пасяджэнні, сходы розных арганізацый, чыталіся лекцыі, адзначаліся святы і юбілеі. Штогод 1 студзеня а 2 гадзіне дня начальнік губерні віншаваў вышэйшых асоб горада і іх жонак з Новым годам. У будынку працаваў жаночы кружок, дзе займаліся вышываннем, вязаннем і да т.п.
У 1904 годзе магілёўскія дамы шылі бялізну для параненых на руска-японскай вайне салдат, праводзілі латарэі-алегры на карысць бедных. 5 і 6 снежня старшыня таварыства, жонка віцэ-губернатара Вольга Аляксандраўна Ладыжэнская стварыла «Кірмаш жаночых рукадзелляў».
У кастрычніку 1905 года ў будынку ад

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былога_дваранскага_сходу_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты