
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Культурна-адукацыйныя ўстановы
Тып :
будынак / будынак навучальнай установы
Месца :
Мінская вобласць / Маладзечанскі раён / Маладзечна
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1950-я
Будынак былога Маладзечанскага кааператыўнага тэхнікума на Цэнтральнай плошчы, 1. Цяпер тут Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза.
1 верасня 1959 г. у будынку Маладзечанскага аблспажыўсаюза пачаў сваю дзейнасць Маладзечанскі кааператыўны тэхнікум (пасля ўлікова-планавага тэхнікума). У сувязі з ліквідацыяй Маладзечанскай вобласці будынак аблспажыўсаюза ў 1960 годзе перададзена тэхнікуму. Да канца першага навучальнага года тэхнікум меў 10 навучальных аўдыторый і актавую залу на 200 месцаў.
У 1961 годзе стары навучальны корпус пераабсталяваны пад інтэрнат, у якім пражывала 270 навучэнцаў. У тым жа годзе пабудаваны навучальны корпус з 21-й навучальнай аўдыторыяй, бібліятэкай, навучальнымі кабінетамі.
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Культурна-адукацыйныя ўстановы
Тып :
будынак / будынак навучальнай установы
Месца :
Мінская вобласць / Маладзечанскі раён / Маладзечна
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1950-я