Тып : будынак
Шыфр : 213Г000172
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_бальніцы_(Браслаў)

Будынак былой бальніцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя ў горадзе Браславе Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 38.
У цяперашні час у будынку дзейнічае Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр.

== Гісторыя ==
15 жніўня 1905 года адбылася закладка Браслаўскай земскай участковай бальніцы, якая будавалася на сродкі земства. 25 лістапада 1906 года адбылося яе адкрыццё. Першым урачом Браслаўскай бальніцы стаў Станіслаў Нарбут, які карыстаўся сярод насельніцтва вялікім аўтарытэтам. Аплата за лячэнне ў бальніцы была невысокай, агульнадаступнай. Самы бедны люд лячыўся за кошт земства.
У лютым 2006 года ў будынку бальніцы пачаў дзейнічаць Панцеляймонаўскі скіт, заснаваны як структурнае падраздзяленне Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Пастановай святога сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 20 снежня 2007 года ён быў ператвораны ў Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр.
Пры манастыры ёсць дамавая царква ў імя Святога вялікапакутніка Панцеляймона. У ёй захоўваецца асабліва шанаваная святыня — абраз Святога Панцеляймона з часціцай ягоных мошчаў. Пры манастыры працуе нядзельная школа для дзяцей, ёсць дапаможная гаспадарка недалёка ад Браслава ў вёсцы Зарачча.

== Архітэктура ==

Уяўляе сабой аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы з двума купаламі, увянчаных крыжамі.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 213Г000172
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_бальніцы_(Браслаў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings